Laźnia
Smoked Sauna Beer with Birch Brooms
Лічыцца, што піва і лазня — сябры назаўжды. Мы згодныя з гэтым сцвярджэннем, але засцерагаем вас ад злоўжывання ў саўне і прапануем цікавую альтэрнатыву — піва са смакам лазні. Не мы першымі прыдумалі дадаваць бярозавыя венікі ў піва, таму вырашылі ўдасканаліць рэцэпт, далучыўшы вэнджаны солад. Што з гэтага выйшла? Піва саламянага колеру з выразным пахам і смакам лазні па-чорнаму — з адценнямі дрэва, венікаў, смажаных кілбасак і копаці.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Laźnia |
| Дата першага выпуска | 24.08.2019 |
| ABV | 4,7% |
| OG | 11° |
| Выпуск | Перыядычны |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, соладавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Smoked |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | бярозавыя венікі |
Падача
| Тэмпература падачы | 8-12° |
|---|---|
| Тып куфлю | Пілснер |
| Спалучэнне з ежай | смажанае мяса, дзічына, вытрыманы сыр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы
Статыстыка Untappd
| Рэйтынг | 4,10 |
|---|---|
| Колькасць чэкінаў | 440 |
| Апошні чэкін | 15.04.2023 |
| Дата абнаўлення: 19.04.2024 | |