Laźnia: Biaroza i Dub
Smoked Sauna Beer with Birch and Oak Brooms
Нарэшце — яна! Доўгачаканая «Лазня», наш унікальны гатунак для аматараў лазні вяртаецца ў новым абліччы. Як і раней, у гэтым піве мы скарысталі вэнджаны на буку і на торфе солад, якія стварылі непаўторны арамат лазні па-чорнаму. І канешне, ніякая «Лазня» ад «Маланкі» не была б такім запамінальным гатункам без бярозавых венікаў, якія мы дадалі напрыканцы кіпу разам з невялікай колькасцю дубовых венікаў, каб напоўніць наш асвяжальны напой незабыўнымі драўнянымі водарамі. Кожны глыток прыносіць разам з сабою адчуванне чысціні, прасвятлення і свабоды ад усяго дрэннага!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Laźnia |
| Дата выпуска | 03.07.2024 |
| ABV | 4,6% |
| OG | 11.4° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Сэсіённае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, вэнджаны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Smoked, Peated |
|---|