Laźnia Pa-čornamu
Smoked Rye Sauna Beer With Oak And Birch Besoms
Восенню вельмі хочацца ў лазню. І кожны год бровар Маланка робіць усё магчымае, каб прыўнесці водары лазні ў кожны келіх. Але ж новая варка нашага ўлюбёнага гатунку Laźnia – гэта нешта зусім новае. Як і раней, дубовыя і бярозавыя венікі, дададзеныя на вартку, а таксама сумесь вэнджанага на торфе і буку саладоў ствараюць непаўторны арамат лазні па-чорнаму. Апроч гэтага, у новай Лазні мы скарысталі жыта і жытнёвы солад, якія зрабілі таксама і колер падобным на тыя старыя, драўляныя вясковыя лазні, а ў смак дадалі настальгічныя водары чорнага жытнёвага хлебу. Таму гэтым разам у нас атрымалася сапраўдная лазня па-чорнаму! З лёгкай парай!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Laźnia |
| Дата выпуска | 12.11.2025 |
| ABV | 6,2% |
| OG | 15° |
| Горыч | 25 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, сухі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Smoked, Rye |
|---|