Lichamanka: Citra
Single Hop Double IPA
Новую «Ліхаманку» мы зрабілі з адным з найбольш папулярных і цікавых гатункаў амерыканскага хмелю — Citra. Як вынікае з назвы, ён багаты на цытрусавыя адценні, якія цудоўна пасуюць розным IPA. Наш падвойны горкі эль мае чысты жоўта-бурштынавы колер, стойкую белую пену, насычаны пах з тонамі лімоннага джэму і цэдры лайма, а таксама трапічны смак з адценнямі персіка і манга. У паслясмаку — выразная гарчынка, лагодная, але працяглая.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 16.03.2021 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 70 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Citra |
|---|---|
| Солад | Pilsen |