Lichamanka: Columbus
Double IPA
Калі вы сумуеце па класічным IPA сярэдзіны прошлага дзесяцігоддзя, у нас выдатныя навіны. Мы зварылі наш фірмовы падвойны IPA Ліхаманка з хмелем, водар якога імгненна перанясе вас назад у час захаплення простымі смакамі. Гэта, безумоўна, Columbus – стары амерыканскі хмель, надзейны, як сапраўдны маслкар, асвяжальны, як паветра Скалістых гор, хвойны, з ледзь заўважнымі адценнямі цытрусавых, быццам бы пах у секвоявым гаю. Новая Ліхаманка наўрад ці вас здзівіць, але ж дакладна напоўніць настальгічнымі ўспамінамі і прыемным смакам.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 12.07.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 80 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Columbus |
|---|---|
| Солад | Pilsen, Cara Clair |