Lichamanka: Strata
Single Hop Double IPA
Навамодны хмель Strata мы ўжо выкарыстоўвалі ў мутных IPA, але цяпер вырашылі зрабіць з ім піва ў межах лінейкі олдскульных IPA «Ліхаманка». Хоць ягоным асноўным продкам з’яўляецца еўрапейскі хмель Perle, у адрозненне ад прашчура, які характарызуецца зельлявата-кветкавым профілем, Strata вылучаецца фруктовымі адценнямі. Дзякуючы гэтаму наша піва мае ноткі дыні, маракуі, манга і цытрусаў, а таксама выразную горыч, якая працягваецца і ў паслясмаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | West Coast IPA |
|---|---|
| Серыя | Lichamanka |
| Дата выпуска | 01.10.2021 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 70 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Хмель | Strata |
|---|---|
| Солад | Pilsen |