Maladzik Blend #01

Dandelion Saison blended with Barrel-Aged Wild Ale

Адным з найбольш важных і цікавых накірункаў нашай дзейнасці з’яўляюцца дзікія і вытрыманыя ў бондах гатункі. Мы ўжо прэзентавалі такое піва, а цяпер запускаем адмысловую лінейку. У межах серыі, якая атрымала назву Maladzik, будуць выпускацца спецыялізаваныя блэнды.

У дэбютным мы выкарысталі малады сэзон, у які былі дададзеныя першыя вясновыя дзьмухаўцы — сакавітыя, духмяныя і поўныя мядовага пылку. Яны былі сабраныя ў чыстым полі ўдалечыні ад дарог і гарадскога жыцця і перадалі ў піва свой салодкі кветкавы пах. Гэтае піва было змяшанае з уайлд-элем, які доўга выспяваў у дубовай бондзе. Вынікам гэтага блэнду стала складанае і шыпучае піва, у якім спалучаецца сухі і кіслы профіль вытрыманага дзікага элю і гарэзлівы смак кветкавага сэзону.

Характарыстыкі піва

СтыльWild Ale
Серыя Maladzik
Дата выпуска 09.06.2020
ABV 6,2%
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Брэтавае, Моцнагазаванае, Вытрыманае ў бондзе, Змяшанае
Фасоўка Разліўное
Смак кіслы, асвяжальны, бондавы, сухі

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Vienna, Flaked Wheat, Flaked Rye
Іншыя дадаткі дзьмухавец

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,08
Колькасць чэкінаў337
Апошні чэкін 29.11.2023
Дата абнаўлення: 21.06.2024

Нядаўнія гатункі