Maladzik: Hruša
Blend Of Saison And Wild Pear Cider
Чарговы «Маладзік» — гэта яшчэ адзін цікавы блэнд з удзелам незвычайных складнікаў. Год таму мы здабылі неверагодна салодкі, араматны і смачны сок з лакальных беларускіх грушак. Доўгая і павольная ферментацыя з удзелам роднай мікрафлоры грушавых дрэваў стварылі сапраўды дзіўны напой. Каб спалучыць паміж сабою два розных гады ў адным гатунку, гэтым летам мы зварылі лёгкі асвяжальны сэзон з беларускім хмелем гатунку Tettnang і зблэндзілі яго разам з нашым грушавым пэры. У выніку атрымаўся складаны, дзікаваты, прыемна кіслы напой, які адразу ўражвае водарамі салодкага мёду, смалы фруктовых дрэваў і цёплых жнівеньскіх вечароў.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wild Ale |
|---|---|
| Серыя | Maladzik |
| Дата выпуска | 25.08.2023 |
| ABV | 5,7% |
| OG | 11° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Змяшанае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, дзікі, кіслы, сакавіты, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | груша |