Maladzik: Višnia
Blended Barrel-Aged Wild Ale With Cherries
Серыя піва Maladzik прысвечаная спецыялізаваным блэндам з удзелам ўайлд-эляў. У гэтым гатунку мы выкарысталі нейтральны малады эль, у які на этапе браджэння былі дададзеныя сакавітыя, кісла-салодкія і такія знаёмыя беларускія вішні. Мы дадавалі іх разам з косткамі, каб перадаць ўвесь непаўторны смак гэтых ягадаў у першую частку нашага блэнда. Далей гэтае піва было змяшанае з ўайлд-элем, які доўга і павольна выспяваў у дубовай бондзе з-пад кальвадосу. Вынікам гэтага блэнду стала складанае піва яскравага чырвонага колеру, з выразным смакам спелых вішняў, тонкімі адценнямі марцыпанаў, збалансавана кіслае і сапраўды захапляльнае.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wild Ale |
|---|---|
| Серыя | Maladzik |
| Дата выпуска | 15.08.2023 |
| ABV | 6,0% |
| OG | 13° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Брэтавае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Змяшанае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кіслы, сухі, ягадны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | вішня |