Mičelada: Apieĺsin & Habanera
Michelada-Style Tomato Gose With Orange & Habanero
Мiчэлада – папулярны ў Мексіцы кактэйль на аснове піва, спецый, coўсаў, сокаў лайма і тамата, і менавіта гэтаму незвычайнаму напою мы прысвячаем нашу новую лінейку Mičelada. Ужо знаёмы шмат каму смак таматных гозэ, шчыльных і насычаных, дапаўняецца сокам яркіх апельсінаў, дробкай чорнага перцу і часныку, а таксама пюрэ ферментаваных вострых перцаў хабанэра, якія напаўняюць яго непаўторным водарам і адчувальнай вастрынёй. Такія розныя, на першы погляд, інгрэдыенты на дзіва гарманічна сплятаюцца ў фантастычна асвяжальны кактэйль, здольны хутка аднавіць сілы пасля цяжкіх працоўных будняў і начэй забыцця.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Mičelada |
| Дата выпуска | 18.02.2022 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | востры, агароднінны, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | тамат, апельсін, перац, соль |