Mitrenha: Zappa & Talus
Double IPA
Мы распачынаем новую серыю падвойных IPA. Калі ў «Ліхаманцы» ўсе гатункі зробленыя толькі з адным хмелем, то для «Мітрэнгі» мы шукаем цікавыя спалучэнні. Стартуем з улюбёнымі нэамексіканусамі!
Не будзем у чарговы раз апісваць гісторыю ўзнікнення такога хмелю, а лепш падкрэслім важнае: вы заўсёды пазнаеце гэтыя гатункі ў піве, бо яны маюць выразныя, не падобныя на іншыя характарыстыкі. Zappa, які мы выкарысталі пры варцы, прыўнёс хвойныя, травяністыя і нават арахісавыя і часнычныя адценні. На сухое ахмяленне мы дадалі Talus, і ён адказны за какосавыя, цытрусавыя ноткі, тоны ружы і шалфею. Разам усё гэта складаецца ў складаны піўны пазл, асновай якога стала шчыльная база і моцная працяглая горыч.