Mlosć: Perle
American Pale Ale
У нашай унікальнай вандроўцы на поўдзень Беларусі, у адзіную ў краіне хмелегадоўчую гаспадарку, мы, апроч іншага, пазнаёміліся яшчэ і з вельмі цікавым гатункам класічнага нямецкага хмелю, і калі шчыра, не змаглі стрымацца і зварылі з ім не зусім звычайнае піва. Perle — даволі стары гатунак, які з’явіўся ў далёкім 1978 годзе, але ж і цяпер ён вельмі актуальны. У наш пэйл-эль у амерыканскім стылі гэты хмель прыўнёс пяшчотны водар фісташак, сакавітай зялёнай мяты і лёгкія адценні свежай лаймавай цэдры. Гэты Pale Ale у амерыканскім стылі сапраўды зроблены з беларускім хмелем і соладам, таму спяшайцеся пачаставацца. Такую «Млосць» вы яшчэ не спрабавалі!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pale Ale |
|---|---|
| Серыя | Mlosć |
| Дата выпуска | 13.11.2024 |
| ABV | 5,6% |
| OG | 13° |
| Горыч | 50 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Special B |
|---|