Morak: Kaliadny
Imperial Pastry Porter with Oranges
Для сустрэчы новага году шмат якія бровары імкнуцца выпусціць нешта святочнае і яскравае. Мы таксама захацелі зрабіць адмысловы гатунак, які мог бы стаць добрым спадарожнікам да навагодняга марафону — імперскі дэсертны портэр з яскравым апельсінавым профілем. Гэта амаль непрагляднае цёмна-карычневае піва з вялікай, але нястойкай зярністай пенай, якое мае цытрусавы пах з нотамі шакалада і бісквіту. Смак салодкі, соладава-карамельны з апельсінавымі адценнямі. У паслясмаку працяглыя фруктовы фон і крыху заўважныя хмелевыя тоны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Porter |
|---|---|
| Серыя | Morak |
| Дата выпуска | 30.12.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 29° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | шакаладны, фруктовы, соладавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Vienna, Caramel, Crystal, Light Chocolate, Flaked Oats |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | апельсін |