Mur: Batch #01
Historical Berliner Weisse
Нямецкі гістарычны стылі піва берлінер вайсэ яскрава вярнуўся з нябыту і ў апошнія гады з’явіўся ў лінейцы прадуктаў амаль кожнага бровара. Цяпер яго звычайна робяць метадам kettle sour, хаця раней гэта піва было выключна змяшанага браджэння з удзелам лактабактэрый і брэтаў. Мы абралі менавіта гэты шлях, як найлепшы спосаб зрабіць аўтэнтычны, складаны і цікавы берлінер вайсэ. Гэта піва зброджана ўласным блэндам дрожджаў, лактабактэрый і брэтаў і даспявала і даброджвала некалькі месяцаў у бутэльках, у выніку чаго атрымала свой унікальны профіль з выразнай кіслінкай.
Адмыслова для ўласнага тапрума мы зрабілі абмежаваную партыю з дабраджваннем у кегах, каб наліць такое ж вытрыманае піва з крана. У келіх можна дадаць сіроп з маліны ці дзярачкі, як спрадвеку рабілі ў берлінскіх піўных.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Berliner Weisse |
|---|---|
| Серыя | Mur |
| Дата выпуска | 04.02.2021 |
| ABV | 3,7% |
| OG | 7° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Моцнагазаванае, Змяшаная ферментацыя, Дабраджванне ў бутэльцы |
| Фасоўка | Разліўное, Бутэлькі |
| Смак | асвяжальны, кіслы, сухі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|