Muson: Manha
Catharina Sour with Mango
Стыль катарына-саўэр з’явіўся пару гадоў таму ў Бразіліі. Гэта больш моцная варыяцыя звыклых ужо берлінер вайсэ — падкісленага пшанічнага піва, але абавязкова з дадаткам трапічнай садавіны. На радзіме стылю выкарыстоўваюць свежыя і спелыя экзатычныя плады, шмат якія нават не экспартуюць з-за сваёй далікатнай структуры. У іншых краінах дадаюць больш распаўсюджаную садавіну, а таксама сокі і пюрэ з яе. Мы пайшлі тым жа шляхам і ў першым сваім гатунку ў стылі катарына-саўэр выкарысталі адначасова сок і пюрэ манга. Піва атрымалася вельмі пітным і асвяжальным, з высокай карбанізацыяй, лёгкай кіслінкай і насычаным пахам і смакам манга.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour Ale |
|---|---|
| Серыя | Muson |
| Дата выпуска | 30.01.2020 |
| ABV | 5,5% |
| OG | 12.5° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | фруктовы, асвяжальны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | манга |