Navaĺnica: pšaničnaje vino z hibiscusam
Belgian-style Brut Wheatwine with Hibiscus flowers
Першым півам у новай серыі Navaĺnica, прысвечанай розным варыяцыям моцных пшанічных, ячменных і аўсяных гатункаў, стаў вітвайн. Гэта моцнае і насычанае піва, якое лепш няспешна піць маленькімі глыткамі. Вітвайны маюць багатую тэкстуру і выразны зерневы профіль з фруктовымі адценнямі.
Першую «Навальніцу» мы зрабілі максімальна моцнай і сухой. Піва мае цёмна-бурштанавы колер з рубінавым блікамі, невысокую белую пену і даволі высокую карбанізацыю. Пах і смак піва раскрываюцца віннымі, карамельнымі і хлебнымі тонамі з адценнямі бананаў і сухафруктаў. Каб стварыць у піве яшчэ адну грань мы дадалі гібіскус. Ён дапоўніў профіль лёгкай кіслінкай і кветкавымі нюансамі.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Navaĺnica |
| Дата выпуска | 12.06.2020 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 26° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | бельгійскі, сухі, фруктовы |
Інгрэдыенты
| Солад | Wheat, Pilsen |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | гібіскус |