Paca Vaca: Brandy BA
Brandy Barrel Aged Koji Beer With Aged Hops And Forest Moss × Калабарацыя з Cosmic City
Настальгія — гэта пачуццё, якое сагравае ў самыя складаныя часы. Знаёмы з дзяцінства, таямнічы іншапланецянін Паца Ваца, які выгадаваў цэлае пакаленне маленькіх беларусаў, зноў знайшоў сваё ўвасабленне ў нашым іншаземным гатунку, які мы зварылі разам з сябрамі з Cosmic City. Амаль два гады таму ў нас атрымаўся на дзіва моцны напой, зброджаны японскім блэндам дрождаў і мікраарганізмаў кодзі, з дадаткам ляснога мху і старога хмелю. Менавіта тады частку гэтага напою мы адправілі адпачываць у дубовую бонду з-пад брэндзі, дзе Паца Ваца правёў доўгія гадзіны ў цішы і спакоі, быццам бы ў адкрытым космасе. Але надышоў час, і наш герой дзяцінства вяртаецца са свайго падарожжа, як і калі-небудзь ён абавязкова вернецца на нашыя тэлеэкраны.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Other |
|---|---|
| Серыя | Paca Vaca |
| Дата выпуска | 16.06.2023 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 20° |
| Горыч | 10 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | алкагольны, бондавы, дзікі, кіслы, сухі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|