Pavaloka: Citra
Triple New England IPA
Новае піва з серыі патройных New England IPA, на гэты раз з топавым амерыканскім хмелем Citra. Pavaloka сваім непраглядна-жоўтым выглядам, яскравым пахам хмелю і заўважным мацункам займае дух і затуманьвае зрок. У арамаце праяўляюцца ноты лімоннага джэму, адценні манга, гуавы і лічы. Смак адначасова асвяжальны, дзякуючы тонам мелісы і цэдры лайма, і сагравальны. У паслясмаку — лёгкая ванільнасць і стрыманая хмелевая горыч.