Pavaloka: Citra & Sabro

Triple New England IPA

У нашых пошуках ідэальнага спалучэння хмеляў мы вырашылі выпрабаваць зорную пару Citra і Sabro на базе патройнага New England IPA Pavaloka. Адзін з самых папулярных хмеляў у свете — выдатны Citra — мы аб’ядналі з нашым фаварытам Sabro — карэнным жыхаром узгор’яў амерыканскага штата Нью-Мексіка. У спалучэнні з шчыльнай базай памаранчавага колеру сакавітага і мутнага IPA яны ствараюць непаўторную палітру смакаў свежых мандарынаў, абрыкосавых косткаў з лёгкімі адценнямі салодкага какосавага марозіва і павольнага адпачынку ля мора, паўднёвага ці зусім блізкага.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Pavaloka
Дата выпуска 28.06.2022
ABV 6,8%
OG21°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, сакавіты, хмелевы, салодкі

Інгрэдыенты

Хмель Citra, Sabro
Солад Pilsen, Flaked Oats

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,45
Колькасць чэкінаў174
Апошні чэкін 20.10.2022
Дата абнаўлення: 27.09.2024

Нядаўнія гатункі