Pavaloka: Galaxy
Triple New England IPA
Galaxy — адзін з найбольш яскравых і папулярных гатункаў хмелю. Ягоная гісторыя пачалася 20 гадоў таму, калі селекцыянеры вырашылі скрыжаваць еўрапейскія і аўстралійскія гатункі з высокім утрыманнем альфа-кісляў. У выніку атрымаўся новы хмель з багатай палітрай адценняў, якія па-рознаму праяўляюцца ў залежнасці ад базы піва. У нашу «Павалоку», асновай якой з’яўляецца патройны мутны IPA, Galaxy прыўнёс моцны пах дыні і выразныя адценні цытрусаў і манга. Усё гэта разам з непраглядна-жоўтым колерам, белай шаўкавіста-сметанковай пенай, насычаным саграваючым смакам і лёгкай горыччу ў паслясмаку стварае запамінальны напой, які прыдзецца да спадобы ўсім аматарам сучасных NEIPA.