Piarevaracień: Abrykos
Double Oatmeal Stout with Apricot and Marzipan
У самы змрочны час году мы выпускаем наш чараўнічы падвойны аўсяны стаўт «Пярэварацень». Як звычайна, рэліз гэтага рэдкага гатунку супадае з містычнымі восеньскімі святамі — старым кельцкім Самайнам і больш блізкімі да нас Дзядамі, калі мяжа звыклага і тагасветнага прыкметна вытанчаецца. Гэтым разам у наш пяшчотны, чорны лікёр мы дадалі абрыкосавы сок і духмяны марцыпан, якія супярэчліва, але на дзіва прыгожа пераплятаюцца ўсімі адценнямі цёплага восеньскага смаку жоўтага лесу, сельскай печкі і бабуліных джэмаў. Асцярожна, гэты казачны напой можа незаўважна пераўтварыць вас у зусім іншую істоту!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Stout |
|---|---|
| Серыя | Piarevaracień |
| Дата выпуска | 20.11.2024 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 23° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | кававы, салодкі, смажаны, соладавы, фруктовы, шакаладны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Black, Chocolate, Special B, Biscuit, Flaked Oats |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | абрыкос, міндаль |
Падача
| Тэмпература падачы | 8-12° |
|---|---|
| Тып куфлю | Сніфтэр |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы