Poklič: Abliapicha
Saison with sea buckthorn
Наш першы рэліз у новым 2024 годзе — гатунак, да якога мы звычайна падыходзім з асаблівай павагай. «Покліч» — сезон у бельгійскім стылі, які мы зрабілі з ужываннем беларускага хмелю, соладу, збрадзілі цікавым блэндам дражджэй, дзе разам са звыклым культурным штамам працавалі спантанныя брэты. Пасля доўгай вытрымкі на працягу халодных месяцаў 2023-га году мы дадалі ягады свежай абляпіхі — каралевы ўсіх паўночных ягад. З яе дапамогай наш акуратны, пяшчотны сезон заззяў тысячамі адценняў прагулак уздоўж сцюдзёных летніх крыніц, вільготных восеньскіх садоў і ўтульных зімовых вечароў. Са святамі!