Poklič: Ahrest
Saison with Gooseberry
Два з паловай гады таму, калі мы толькі абмяркоўвалі ідэю адкрыцця камерцыйнага бровару, мы зварылі дома адзін з улюбёных нашых стыляў піва — сэзон. Яго сціплая прэзентацыя адбылася ў адным з менскіх спай-бараў напярэдадні стагоддзя БНР. Праз сувязь з гэтай падзеяй з’явілася назва «Покліч», якая ў выніку замацавалася за лінейкай «маланкаўскіх» сэзонаў. Новае піва з гэтай серыі зноў выходзіць у асаблівы для ўсіх час.
На гэты раз мы дадалі ў сэзон свежыя агады агрэсту, каб зрабіць адмысловы акцэнт у гэтым піве. Агрэст дадаў кіслінку і выразную даўкасць, якія цікава спалучаюцца з бельгійскім профілем гэтага стылю. У выніку атрымалася высокагазаванае піва залацістага колеру з белай пенай. У паху — фенольныя, ягадныя і соладавыя адценні. Смак сухі, хрусткі, мінеральны, з лёгкай кіслінкай і выразнымі ноткамі агрэсту.