Popiel: Rotbier
Smoked Red Strong Lager
Натхненне – даволі непрадказальная рэч, бо ніколі не ведаешь, адкуль яно з’явіцца. Менавіта так і адбылося з гэтым гатункам, бо натхняліся ім мы ў розныя часы і з розных крыніцаў. Легендарныя франконскія вэнджаныя лагеры Schlenkerla зачапілі спачатку, далей жа ўвагу прыцягнулі канадскія майстры з Godspeed Brewery з іх зацікаўленасцю шатландскімі традыцыямі выкарыстання тарфянога соладу. І зараз, пасярод зімы, сустракайце наш моцны, сагравальны чырвоны лагер у франконскім стылі з дадаткам сумесі выэнджаных на шчапе і торфе саладоў. Надзейны лагерны штам дрожджаў, сакавіты колер, збалансаваныя смакі салодкага чарнасліву, чорнага хлеба з кменам і яскравыя водары вішнёвай косткі ствараюць сапраўды ўнікальны гатунак, які так выдатна падыходзіць для павольнага зімняга вечара ў любімым бары.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Dark Lager |
|---|---|
| Серыя | Popiel |
| Дата выпуска | 05.02.2025 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 18° |
| Горыч | 35 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | вэнджаны, соладавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Red X, Biscuit, Caramel, Munich |
|---|