Pramień: Dźmuchaŭcy
Barrel Aged Saison with Dandelions
Злавіць спакойную прыгажосць і цішыню цёплага летняга дня — задача няпростая, бо лета хуткаплыннае. Злавіць летні дзень у бутэльцы піва — сапраўднае выпрабаванне. І вось мы тут, замыкаем адзіны летні дзень у маленькай шкляной бутэльцы піва. Гэты гатунак «Праменя» мы зварылі некалькі год таму, у самы разгар вясны, са свежасабранымі дзьмухаўцамі, за якімі ездзілі далей ад вялікіх дарог у пакінутыя палі, каб здабыць самыя духмяныя кветкі. Пасля доўгага і павольнага працэсу браджэння з удзелам дзікіх штамаў дражджэй мы вытрымалі наш «Прамень» у дубовай бондзе, дзе ён правёў сваё другое лета. Пасля разліву ў бутэлькі мы пакінулі яго адпачыць, каб ён атрымаў гэтыя малюсенькія бурбалкі ў працэсе натуральнай карбанізацыі — трэцяе лета гэты маленькі сезон быў зачынены ў бутэльцы. Нарэшце прыйшоў час падзяліцца ім з вамі, і мы вельмі спадзяемся, што ён вам спадабаецца гэтак жа, як і нам, з яго мяккай кіслінкай, далікатным фанкам, саламяна-залацістым колерам, бурлівым водарам палявых кветак, свежага мёду і сушанага сена. Сапраўды летні дзень у бутэльцы!
Характарыстыкі піва
Стыль | Saison |
---|---|
Серыя | Pramień |
Дата выпуска | 17.04.2024 |
ABV | 6,9% |
OG | 13° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Брэтавае, Моцнагазаванае, Абмежаваная партыя, Змяшаная ферментацыя, Вытрыманае ў бондзе, Дабраджванне ў бутэльцы |
Фасоўка | Бутэлькі |
Смак | бельгійскі, бондавы, дзікі, кветкавы, кіслы |
Інгрэдыенты
Хмель | Magnum |
---|---|
Солад | Pilsen, Flaked Wheat |