Prego: Perle
Italian Pilsner
Стартуем апошні месяц лета з ідэальнага летняга гатунку новай лінейкі! Пілснер у італьянскім стылі – даволі новы падыход да класічных еўрапейскіх лагераў, які ўзнік у сярэдзіне 90-х гадоў ХХ-га стадоддзя на поўначы Італіі. Па сутнасці гэта – нефільтраваны, хрусткі нямецкі пілс з ашчадным сухім ахмяленнем класічнымі еўрапейскімі гатункамі хмелю. Менавіта такі падыход робіць гаркату больш выразвай, а тонкі смак беларускага хмелю Perle падкрэслівае асвяжальную сухасць нашага лагера. Ідэальны гатунак для таго, каб спаталіць жнівеньскую смагу з налётам суму па мімалётным леце. Калі ласка, атрымвайце асалоду адказна! Prego!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Prego |
| Дата выпуска | 06.08.2025 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 12° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае, Падвойнае сухое ахмяленне |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, горкі, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|