Ručaj: Polski Saaz
CZECH-STYLE 12 PLATO PALE LAGER WITH POLISH SAAZ HOPS
Нашая лінейка лагераў “Ручай” – выдатнае палатно для эксперыментаў з рознымі варыянтамі аднолькавых, на першы погляд, гатункаў хмелю. Мы ўжо рабілі лагеры з Жацецкім хмелем, вырошчаным у Чэхіі і Беларусі, і піва з імі атрымвалася даволі розным. Гэтым разам у нашай класічнай “дванаццатке” мы скарысталі Saaz з Польшчы, і ён прыўнёс у наш Ручай незвычайныя для чэшскіх лагераў араматы сушаных цытрусаў і кветак бузіны. А заўсёды лакальны солад, надзейны штам лагерных дрождаў і доўгая вытрымка робяць Ručaj напоем на кожны дзень, бо кожны новы глыток прыносіць асалоды і сапраўдны летні спакой, нягледзячы на бліскавіцы і залевы.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Ručaj |
| Дата выпуска | 13.06.2025 |
| ABV | 4,8% |
| OG | 12° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Сэсіённае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, асвяжальны, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Caramel |
|---|