Saĺsa: Piri-Piri
Smoked Tomato Gose with Peppers and Spices
Новы таматны гозэ зноў з цікавымі перцамі ад нашых шаноўных сяброў! Гэтым разам чараўнік і майстар усяго пякучага Кірыл Death Ville падрыхтаваў для нас экзатычныя перцы піры-піры родам з далёкай Паўднёвай Афрыкі. Класічная шчыльная таматная база з ашчадным дадаткам спецый стварае прыемнае палатно для пякучага і яскравага трапічнага смаку ферментаваных перцаў, якія Кірыл вырасціў у роднай беларускай глебе. Сяброў, нават тых, хто знаходзіцца далёка, мы трымаем блізка да самага сэрца!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 13.03.2024 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, кіслы, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|