Saĺsa: Scorpion Peach & Chocolate Habanero
Smoked Tomato Gose × Калабарацыя з 42peppers
Мы зноў звярнуліся да каралевы вострых перцаў 42peppers, каб сумесна зрабіць новую пякельную «Сальсу». Да звыклай вэнджана-таматнай базы з часныком і чорным перцам у гэты раз мы дадалі злых лацінаамерыканцаў, якія выраслі на беларускай зямлі. Першы — Scorpion Peach — паходзіць з карыбскіх выспаў Трынідад і Табаго. Ён джаліць, як скарпіён (больш за мільён адзінак па шкале Сковіла — адзін з найбольш вострых перцаў у свеце!), ад чаго і мае такую назву. Пры гэтым гэты перчык выдатна раскрываецца ў салодкіх соўсах, таму пасуе і да нашага таматнага гозэ. Дакладна так жа, як і другі перац — Chocolate Habanero. Ён менш пякучы, затое мае выразны смак з ноткамі шакаладу і чорных ягад. І ўсё гэта капсацынавае шчасце — у нашай новай «Сальсе».
Характарыстыкі піва
Стыль | Gose |
---|---|
Серыя | Saĺsa |
Дата выпуска | 13.08.2021 |
ABV | 5,0% |
OG | 14° |
Выпуск | Аднаразовы |
Асаблівасці | Смузі |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | востры, вэнджаны, агароднінны |
Інгрэдыенты
Солад | Pilsen |
---|---|
Іншыя дадаткі | тамат, соль, часнык, перац |