Saĺsa: Syčuań
Smoked Tomato Gose
Чарговая Saĺsa, і зноў гэта займальнае выпрабаванне для вашых смакавых рэцэптараў. У гэты раз мы дадалі ў наш піўны соус трошку сычуанскага перцу – адной з асноўных кулінарных спецый у Кітаі, занесенай у спіс найстаражытнейшых у рэгiёне. Нягледзячы на сваю назву, з чорным перцам ці перцам чылі ён мае мала агульнага, і родна бліжэйшы да цытрусавых. Тонкі водар каляндры, лёгкае адчуванне знямення рэцэптараў, выкліканае спецыфічным хімічным складам кітайскай спецыі, у спалучэнні з ужо сталымі традыцыйнымі перцам чылі і вэнджанымi ноткамi робяць нашу новую сальсу сапраўднай прыгодай праз вымярэнні смаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 14.12.2021 |
| ABV | 5,0% |
| OG | 14° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, вэнджаны, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | соль, перац, тамат, часнык |