Saĺsa: Toum
Tomato gose with garlic and spices
Новая Сальса, а гэта значыць наперадзе новае падарожжа! Гэтым разам вандруем з вамі па старажытнаму Леванту і спрабуем на смак адзін з асноўных соусаў рэгіёну – неверагодна араматны, насычаны і смачны часнычны тум. Да шчыльнай таматнай базы мы дадалі вялікую колькасць свежага (дакладна, свежага!) часныку, солі, лімоннага соку, яблычнага воцату, жменьку духмянага перцу і кропельку фірмовага маланкаўскага соуса з суперхотаў (бо чаму б і не). Пасля келіху новай Сальсы аніякі вампір вам ня будзе страшны. Толькі наперад, у новае падарожжа!
Характарыстыкі піва
| Стыль | Gose |
|---|---|
| Серыя | Saĺsa |
| Дата выпуска | 30.01.2026 |
| ABV | 4,0% |
| OG | 12° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Монахмелевае, Абмежаваная партыя, Смузі |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | агароднінны, востры, кіслы, салёны |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
|---|
Падача
| Тэмпература падачы | 6-8° |
|---|---|
| Тып куфлю | Цюльпан |
Смак
Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы