Sliozy Helijad: Brandy BA 2022
Barrel Aged Baltic Porter × Калабарацыя з Jungle Brewery
Калабарацыя з нашымі сябрамі з Jungle Brewery. Наш доўгачаканы варыянт імперскага балтыйскага портэра верхавога браджэння. Старажытнагрэчаская легенда расказвае, што слёзы дачок бога сонца Геліяса ператвараюцца ў бурштын, калі яны плачуць, а бурштынавыя камяні – сапраўднае золата Балтыйскага мора. Гэты імперскі портэр быў звараны з мноствам цёмнага, смажанага і карамельнага соладу, ферментаваны нашымі элевымі дрожджамі, а затым вытрыманы больш за год у толькі што спустошанай бондзе з-пад брэндзі. Ноткі салодкай карамелі, яркія водары сушанага чырвонага вінаграда і віна Амаронэ выдатна падкрэсліваюцца прыемным чорна-бурштынавым колерам і мяккай карбанізацыяй са сметанкова-шакаладнай пенкай. Гэта ідэальны варыянт для вечара на халодным зімовым пляжы.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Porter |
|---|---|
| Серыя | Sliozy Helijad |
| Дата выпуска | 26.12.2022 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 25° |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя, Вытрыманае ў бондзе |
| Фасоўка | Разліўное, Бутэлькі |
| Смак | шакаладны, бондавы, салодкі, смажаны, соладавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Caramel Munich III, Caramel Hell, Cara Ruby, Biscuit, Special B, Pilsen |
|---|