Slodyč: Šakalad i zubroŭka
Imperial Pastry Stout
Шмат хто чуў пра беларускі і польскі спецыялітэт — настойку з зуброўкі. Але мала хто ведае асаблівасці гэтай збажыны. Яна даволі шырока пашыраная ў Беларусі, але найбольш распаўсюджаная ў ваколіцах Белавежскай пушчы і лічыцца адным з яе турыстычных сімвалаў. Зуброўку ахвотна ядуць зубры, — адсюль і назва, але цікавая яна і чалавеку. У гэтых зёлках утрымліваецца кумарын — араматычнае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў харчовай і тытунёвай прамысловасці, парфумерыі. Гэтае ж рэчыва ўтрымліваюць, напрыклад, цынамон і бабы тонка. Дзякуючы кумарыну, яны маюць яскравы салодкі профіль, які добра падыходзіць да папулярных цяпер кандытарскіх стаўтаў.
Мы вырашылі дадаць у наш новы «Слодыч» менавіта зуброўку. Мы зрабілі з сушаных сцёблаў экстракт, які залілі ў піва на этапе даспявання разам з какавай. Такое спалучэнне выдатна пасуе да салодкай базы напою з выразным профілем шакаладнага і бісквітнага соладу, робячы з нашага моцнага і шчыльнага стаўта сапраўдны дэсерт.
Характарыстыкі піва
Стыль | Stout |
---|---|
Серыя | Slodyč |
Дата выпуска | 27.07.2021 |
ABV | 6,8% |
OG | 32° |
Выпуск | Аднаразовы |
Фасоўка | Разліўное |
Смак | салодкі, шакаладны, алкагольны |
Інгрэдыенты
Солад | Munich, Biscuit, Cara Clair, Chocolate, Honey |
---|---|
Іншыя дадаткі | какава, зуброўка |