Slodyč: Šakaladny kieks z cynamonam, vanilliu i čornym kardamonam

Imperial Pastry Stout

Серыя «Слодыч» прысвечана імперскім пэйстры-стаўтам — моцным, шчыльным, салодкім і цягучым. Працягваем лінейку, натхнёныя чарговым ласункам — шакаладным кексам. На этапе даспявання мы дадалі какаву, каб падкрэсліць выразны смак шакаладнага і бісквітнага соладу. За дадатковыя акцэнты адказваюць цынамон, ваніль і чорны кардамон. Апошні інгрэдыент рэдка выкарыстоўваюць у кандытарскай справе, але ягоны духмяны і крыху вэнджаны пах цікава спалучаецца з салодкай базай піва, робячы смак яшчэ больш складаным. У выніку атрымалася шматграннае піва непраглядна-чорнага колеру з высокім градусам, выразным шакаладным профілем і адценнямі спецый у паху і смаку.

Характарыстыкі піва

СтыльImperial Stout
Серыя Slodyč
Дата выпуска 05.11.2020
ВыпускАднаразовы
Фасоўка Банкі
Смак салодкі, соладавы, шакаладны

Інгрэдыенты

Солад Vienna, Aroma, Biscuit, Chocolate, Abbey
Іншыя дадаткі лактоза, какава, цынамон, ваніль, чорны кардамон

Падача

Тэмпература падачы 12-14°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі