Smarahd: Wet Hop Pils
German-Style Magnum & Tettnanger Wet Hop Pilsner
Мы марылі аб гэтым вельмі доўга. У самым пачатку незвычайна цёплага верасня каманда бровара «Маланка» адправілася ў незабыўную вандроўку на самы поўдзень Беларусі, у адзіную ў краіне хмелегадоўчую гаспадарку. Залітыя сонцам прасторы паўднёвых палей, бясконцыя смарагдавыя плантацыі хмелю, крыштальна чыстая і мяккая вада мясцовых вадаёмаў — усё гэта наштурхнула нас на думку аб тым, якім павінен быць новы гатунак з ужываннем гэтага самага, свежага, некранутага прамысловымі печамі ці лядоўнямі, хмелю. «Смарагд» — пілснер у нямецкім стылі, колеру саламянага шкла, выразна горкі і бясконца духмяны, напоўнены водарам кветкавых лугоў і сакавітых шышак броварскіх смарагдаў, збалансаваны, але не банальны, вытанчаны, але свойскі і такі блізкі. Мы вытрымалі наш пілс пры нізкіх тэмпературах акурат столькі, колькі трэба, каб не згубіць каштоўны смак найсвяжэйшых гатункаў Magnum і Tettnanger, уласна сабраных супрацоўнікамі гаспадаркі з нашай невялічкай дапамогай і адпраўленых як мага хутчэй на бровар. І, безумоўна, вельмі спадзяёмся, што вам спадабаецца бавіць час са сцюдзёным келіхам гэтага ўнікальнага для беларускага піваварства гатунку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Pilsner |
|---|---|
| Серыя | Smarahd |
| Дата выпуска | 16.10.2024 |
| ABV | 5,6% |
| OG | 14° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Абмежаваная партыя |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | хмелевы, асвяжальны, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen |
|---|