Цытра — гэта не толькі струнны шчыпковы музычны інструмент, з’едлівая рэпліка ў бок легкадумных жанчын і відавочны намёк на цытрусавую садавіну, але і папулярны гатунак хмелю. Зрэшты, яго назва ўзнікла менавіта дзякуючы асацыяцым з лімонамі і грэйпфрутамі, адценні якіх ён прыўносіць у піва. Citra — выдатны выбар для мутных і духмяных IPA. Таму мы свой чарговы сінгл-хоп хэйзі-IPA зрабілі менавіта з ім. У нас традыцыйна атрымалася піва непранікальна-жоўтага колеру з ажурнай белай пенай. Найярчэйшы цытрусавы выбух у водары з часам змяняецца тропікамі — адценнямі манга, гуавы, лічы. Смак адначасова асвяжальны, дзякуючы тонам мелісы і цэдры лайма, і сагравальны — не забываем, што гэта падвойны NEIPA. У паслясмаку праяўляецца лёгкая ванільнасць і стрыманая хмелевая горыч.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|
Серыя |
Smuha |
|
Дата першага выпуска |
17.12.2019 |
| ABV |
6,8%
|
| OG | 18° |
| Горыч | 30 IBU |
| Выпуск | Перыядычны |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, dryhop, Мутнае |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Хмель |
Citra |
| Солад |
Pilsen, Flaked Oats, Flaked Wheat, Flaked Rye |
Падача
| Тэмпература падачы |
8-12°
|
| Тып куфлю |
Тэку
|
| Спалучэнне з ежай |
стэйк, мягкі сыр, фуа-гра |
Смак
| Рэйтынг |
4,30
|
| Колькасць чэкінаў | 497 |
| Апошні чэкін |
04.08.2025 |
|
Дата абнаўлення: 09.10.2025
|