Smuha: Hallertau Blanc
Double New England IPA
Hallertau Blanc — не самы відавочны выбар хмелю для піва ў стылі NEIPA, але мы лічым, што ён дастойны нашай найбольш папулярнай лінейкі Smuha. Гэты гатунак паходзіць ад знакамітага амерыканскага хмелю Cascade, але дзякуючы еўрапейскай культывацыі і асаблівасцям клімату ён набыў новыя цікавыя рысы. Профіль Hallertau Blanc у піве часцей за ўсё параўноўваюць з белым вінаградам, бузіной, а таксама косткавай садавінай. У нашым моцным, мутным і духмяным NEIPA праявіліся ўсе гэтыя адценні, зрабіўшы піва падобным на мускат. У паху таксама заўважныя ноткі вінаграднай скуркі, ягад агрэсту, лісця смуродзіны. Смак сакавіты, насычаны, сагравальны, з лёгкай гарчынкай у паслясмаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA | 
|---|---|
| Серыя | Smuha | 
| Дата выпуска | 05.05.2021 | 
| ABV | 6,8% | 
| OG | 19.5° | 
| Выпуск | Аднаразовы | 
| Асаблівасці | Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае | 
| Фасоўка | Разліўное | 
| Смак | хмелевы, фруктовы | 
Інгрэдыенты
| Хмель | Hallertau Blanc | 
|---|---|
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |