Smuha: HBC 472

Double New England IPA

У новай «Смузе́» мы выкарысталі эксперыментальны хмель, выведзены кампаніяй Hop Breeding Company, які пакуль вядомы пад кодавай назвай HBC 472. Ён мае дзікую прыроду паходжання ад амерыканскага аўтахтоннага хмелю neomexicanus, што яскрава адбілася на араматычных характарыстыках HBC 472. У яго, як і генэтычна блізкага хмелю Sabro, апроч звыклых кветкава-трапічных адценняў, выразны какосавы профіль. Таксама для HBC 472 характэрныя драўняна-ванільныя тоны, што вылучае яго на фоне іншага хмелю. Уся гэтая раскоша перайшла і ў наша новае піва. Апроч ўсяго гэтага, як і іншыя гатункі ў серыі «Смуга́», піва мае непранікальны жоўты колер, ажурную белую пену, шчыльную базу і запамінальны сакавіты смак.

Характарыстыкі піва

СтыльNew England IPA
Серыя Smuha
Дата выпуска 09.07.2020
ABV 6,8%
OG19°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае, Падвойнае сухое ахмяленне, Мутнае
Фасоўка Разліўное
Смак сакавіты, хмелевы, фруктовы

Інгрэдыенты

Хмель HBC 472
Солад Pilsen, Flaked Oats, Flaked Wheat

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Тэку

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,40
Колькасць чэкінаў242
Апошні чэкін 26.03.2024
Дата абнаўлення: 19.08.2024

Нядаўнія гатункі