Няма нічога дзіўнага, што на хвалі шалёнага попыту на мутныя IPA, півавары пачынаюць ствараць новая варыяцыі стылю. Mountain-Style IPA збірае лепшыя ўласцівасці олдскульных IPA з заходняга ўзбярэжжа ЗША і модныя тэндэнцыі з паўночнага ўсходу. Напрацягу гэтага году ў горных штатах мясцовыя бровары сталі выпускаць адначасова мутныя і даволі горкія гатункі — так і з’явіўся гэты стыль.
Мы пайшлі тым жа шляхам. Для нашага піва ў гэтым стылі мы выкарысталі чатыры гатункі хмелю: Amarillo, Cascade і Mosaic былі ўнесеныя на вірпул, а Citra і зноў Mosaic мы скарысталі яшчэ і для сухога ахмялення. Вынікам стала непразрыстае піва жоўтага колеру з рудым адлівам, дзякуючы жытнёвым шматкам у складзе, выразным трапічным пахам і прыемнай горыччу ў паслясмаку.
Характарыстыкі піва
| Стыль | New England IPA |
|
Серыя |
Smuha |
|
Дата выпуска |
30.06.2019 |
| ABV |
5,7%
|
| OG | 14° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці |
dryhop, Мутнае |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
фруктовы, хмелевы |
Інгрэдыенты
Падача
| Тэмпература падачы |
8-12°
|
| Тып куфлю |
Тэку
|
| Спалучэнне з ежай |
стэйк, мягкі сыр, марозіва |
Смак
| Рэйтынг |
4,15
|
| Колькасць чэкінаў | 201 |
| Апошні чэкін |
25.08.2019 |
|
Дата абнаўлення: 04.03.2025
|