Suchaviej: Nelson Sauvin
Double Sour Brut IPA
Яшчэ адна новамодная тэма — сухое і моцна карбанізаванае піва, якое нагадвае шампанскае. Мы вырашылі зрабіць свой гатунак Suchaviej («Сухавей») яшчэ больш падобным да такога віна, таму не толькі максімальна збрадзілі сусла, але таксама крыху падкіслілі яго і скарысталі хмель Nelson Sauvin. Гэта новазеландскі гатунак, які мае ўнікальную здольнасць прыўносіць у піва характэрны арамат белага вінаграду і адценні агрэсту. Менавіта за падабенства да вінаграду савіньён-блан гэты хмель і атрымаў сваю назву.
У выніку атрымалася пеністае, моцнае і вельмі сухое піва саламянага колеру з лёгкай дымкай і ўсімі ўласцівасцямі хмелю Nelson Sauvin — духмянае і сакавітае.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Sour IPA |
|---|---|
| Серыя | Suchaviej |
| Дата першага выпуска | 11.07.2019 |
| ABV | 6,8% |
| OG | 15° |
| Горыч | 40 IBU |
| Выпуск | Перыядычны |
| Асаблівасці | Монахмелевае, dryhop, Моцнагазаванае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, кіслы, хмелевы |
Інгрэдыенты
| Хмель | Nelson Sauvin |
|---|---|
| Солад | Pilsen |
| Іншыя дадаткі | амілаза |