Thunder and Lightning
Kveik DIPA × Калабарацыя з Selfmade Brewery
Напрыканцы студзеня мы ездзілі ў госці да маскоўскіх сяброў з Selfmade Brewery, каб зварыць сумеснае піва. Вынікам працы стаў падвойны IPA, які быў зброджаны kveik’амі — нарвежскімі фермерскімі дрожджамі, якія ствараюць у піве шмат фруктовых эфіраў і цікавых араматычных рэчываў. Каб падкрэсліць гэтыя яскравыя трапічныя адценні мы дадалі свежы хмель — папулярныя гатункі Mosaic і Citra.