Trasca: Citra

Triple IPA

Мы адкрываем новую серыю пэйл-эляў, працягваючы канцэпт лінейкі падвойных IPA Lichamanka. Гатункі ў серыі Trasca, як зразумела з назвы, будуць яшчэ больш шчыльнымі і моцнымі. Гэта піва ў стылі Triple (Imperial) IPA з высокім градусам і шчодрым ахмяленнем на ўсіх этапах вытворчасці. У першым піве мы выкарысталі адзін з нашых улюбёных гатункаў хмелю Citra, які багаты на трапічныя адценні. Вынікам стала дастаткова замглёнае піва яскрава жоўта колеру з выразным цытрусавым пахам. У сакавітым смаку праяўляюцца ноты лімоннага джэму, крыху кветкава-мядовай аскомістасці і пікантныя адценні свежай мяты. Паслясмак сагравальны з працяглай абвалакальнай горыччу.

Характарыстыкі піва

СтыльWest Coast IPA
Серыя Trasca
Дата першага выпуска 29.04.2020
ABV 6,8%
OG21°
Горыч90 IBU
ВыпускПерыядычны
Асаблівасці Монахмелевае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, фруктовы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Citra
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,41
Колькасць чэкінаў359
Апошні чэкін 10.07.2023
Дата абнаўлення: 21.01.2024

Нядаўнія гатункі