Trasca: Eclipse
Triple IPA
Маразы і завірухі вымушаюць нас падпарадкоўвацца, таму найлепшы гатунак у такі час – гэта, канешне Triple IPA. Нашу новую Трасцу, моцную і вельмі святочную, гэтым разам мы ахмялілі яскравым аўстралійскім Eclipse свежага ўраджаю 2025 года. Водары зімніх мандарынаў, пах ялінак у заснежаным лесе, сагравальны смак і выразная гарката робяць Трасцу найлепшым напоем сцюдзёных вечароў у любімым бары.