Trasca: Mosaic

Triple IPA

У сваім новым патройным IPA мы зрабілі стаўку на наш улюбёны хмель Mosaic. Мы яго ўжо не аднойчы выкарыстоўвалі ў сваіх пэйл-элях, бо ён цудоўна пасуе да такога піва. Гэта ўніверсальны гатунак хмелю, які можна дадаваць на ўсіх этапах вытворчасці піва. Ён вылучаецца яскравым трапічным пахам з адценнямі цытрусавай і косткавай садавіны. Асаблівасцямі Mosaic мы скарысталіся на поўніцу! Новая «Трасца» мае жоўта-бурштынавы колер, стойкую белую пену, фруктовы профіль з тонамі манга, ананаса і лімона, сакавітае соладавае цела і працяглую горыч у паслясмаку.

Характарыстыкі піва

СтыльTriple IPA
Серыя Trasca
Дата выпуска 20.07.2020
Алкаголь11,0%
Шчыльнасць21°
Горыч90 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Монахмелевае
Фасоўка Разліўное
Смак хмелевы, фруктовы, горкі

Інгрэдыенты

Хмель Mosaic
Солад Pilsen

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Сніфтэр

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Нядаўнія гатункі