Trasca: Simcoe
Triple IPA
Працягваем лінейку шчыльных і моцных IPA у традыцыях заходняга ўзбярэжжа ЗША з хмелем Simcoe. Гэта — ветэран крафтавай рэвалюцыі, хмель, які робіць смак піва горкім і насычаным, пры гэтым дадаючы выразныя араматычныя ноткі. Новае піва мае празрысты залаціста-бурштынавы колер з карункавай белай пенай. Пах насычаны хмелевы з цытрусавымі, хвойнымі і кветкавымі адценнямі. Смак соладавы, даволі сухі, але сакавіты, з характэрнымі для хмелю Simcoe тонамі грэйпфрута і абрыкоса і працяглай, але мяккай горыччу ў паслясмаку.