Old Ale

Historical Original British Old Ale

Зацікаўленасць піўной гісторыяй вельмі часта прыводзіць нас у незвычайныя месцы. Брытанскія старыя элі — гэта тыя гатункі, каторыя амаль зніклі ў часы, калі сталі звышпапулярнымі стаўты, портэры і, канешне, лагеры. Менавіта гэта нас і прыцягнула. Мы падышлі да пытання грунтоўна, пазнаёміліся з гістарычнымі рэцэптамі олд-эляў і, што самае цікавае, здабылі той самы брытанскі спадчынны солад Chevallier, які выкарыстоўваў амаль кожны бровар з Туманнага Альбіёна ў XIX стагоддзі. Наш Old Ale — цёмны, блізкі да портэраў па колеры, больш моцны, чым звыклыя англійскія бітэры, выразна горкі, бісквітны, прыемна мінеральны, што набліжае яго да класічных бёртанаўскіх IPA і, безумоўна, вельмі запамінальны, бо шмат для каго гэты гатунак можа апынуцца першым олд-элям у жыцці. Cheers!

Характарыстыкі піва

СтыльOther
Серыя Old Ale
Дата выпуска 15.12.2023
ABV 6,3%
OG14.5°
Горыч40 IBU
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак соладавы, ягадны

Інгрэдыенты

Солад Pale, Biscuit, Caraaroma, Crystal, Chocolate, Special B

Падача

Тэмпература падачы 8-12°
Тып куфлю Пінта

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 3,92
Колькасць чэкінаў254
Апошні чэкін 28.04.2024
Дата абнаўлення: 15.12.2024

Нядаўнія гатункі