Мы вельмі стаміліся ад бясконцай зімы, таму кожным гатункам на гэтым тыдні гукаем сапраўдную вясну. Чарговы неакласічны гатунак вітбіра ў бельгійскім стылі – спалучэнне даўніх традыцый і маланкавага твісту. Дакладна вядома, што ў часы, калі вітбіры былі вельмі папулярнымі гатункамі ў Бельгіі, некаторыя бровары разам з традыцыйнай цэдрай цытрусавых і каляндрай дадавалі сушаныя кветкі рамонкаў. Гэты ігрэдыент з цягам часу, нажаль, быў амаль згублены, але ж не для нас! Таму разам з цэдрай мандарынаў, якую мы сушылі самі, на варку ашчадна дадалі сушаных рамонкаў, а пасля вытрымалі вітбір на сапраўдным мандарынавым пюрэ, каб падкрэсліць тонкі цытрусавы водар. Наш Ветразь ужо чакае вас на берагах блакітных вясновых мораў (нават калі мора ўсяго толькі Мінскае).
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|
Серыя |
Vietraź |
|
Дата першага выпуска |
17.04.2026 |
| ABV |
4,5%
|
| OG | 11° |
| Горыч | 20 IBU |
| Выпуск | Увесь год |
| Асаблівасці |
Монахмелевае, Сэсіённае, Мутнае, Абмежаваная партыя |
| Фасоўка |
Разліўное |
| Смак |
бельгійскі, асвяжальны, кветкавы |
Інгрэдыенты
| Солад |
Pilsen, Wheat, Flaked Wheat |
Падача
| Тэмпература падачы |
6-8°
|
| Тып куфлю |
Цюльпан
|
Смак