Vietraź
Witbier with Cardamom & Lemon
Мы любім не толькі модныя стылі і моцныя іх варыяцыі, але і класіку, якая ніколі не надакучыць. Праўда, і на такое піва ў нас свой погляд. Напрыклад, у бельгійскім вітбіры, які звычайна робіцца з каляндрай і цэдрай апельсіна, мы выкарысталі іншыя дадаткі. За востры пах у нашым «Ветразі» адказвае індыйскі кардамон, а за цытрусавую прахалоду — іспанскія лімоны. У выніку атрымаўся моцна карбанізаваны пшанічны эль з духмяным фруктова-кветкавым араматам, насычаным соладавым смакам і лёгкай кіслінкай на фінішы.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Vietraź |
| Дата выпуска | 28.03.2020 |
| ABV | 5,6% |
| OG | 12° |
| Горыч | 15 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Асаблівасці | Моцнагазаванае |
| Фасоўка | Разліўное |
| Смак | асвяжальны, бельгійскі |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | кардамон, цытрына |