Vietraź: Čorny lajm i kardamon

Witbier with black lime & cardamom

Нашыя вітбіры – гэта нашае ўласнае поле для акуратных эксперыментаў з класікай. Гэтым разам замест традыцыйнай калянды мы скарысталі наш улюбёны кардамон, а вось цэдру апельсіну вырашылі замяніць на нешта зусім цікавае. Чорны лайм – даволі незвычайная спецыя, распаўсюджаная ў персідскай кухні, і мы падрыхтавалі яе самі. Па сутнасці гэта цалкам высушаныя на жаркім сонцы лаймы (у хатняй дроўнай печцы ў нашым выпадку), якія дадаюць у наш вітбір выдатны пах ферментаваных цытрусавых, кроплю вэнджанасці, а разам з асвяджальным і смольным кардамонам ствараюць цудоўны ў сваёй дзіўнасці напой.

Характарыстыкі піва

СтыльWheat Beer
Серыя Vietraź
Дата выпуска 20.04.2022
ABV 5,3%
OG13°
ВыпускАднаразовы
Асаблівасці Сэсіённае, Абмежаваная партыя
Фасоўка Разліўное
Смак фруктовы, асвяжальны

Інгрэдыенты

Солад Pilsen, Wheat
Іншыя дадаткі чорны лайм, кардамон

Падача

Тэмпература падачы 6-8°
Тып куфлю Цюльпан

Смак

Хрусткі / Чысты
Ахмялённы / Горкі
Соладавы / Салодкі
Цёмны / Смажаны
Фруктовы / Востры
Кіслы / Фанкавы

Статыстыка Untappd

Рэйтынг 4,04
Колькасць чэкінаў175
Апошні чэкін 05.04.2024
Дата абнаўлення: 02.10.2024

Нядаўнія гатункі