Vietraź: Limon i čorny pierac
Witbier with Lemon & Black Pepper
Пшанічнае піва ў бельгійскай традыцыі — добрая база для эксперыментаў. У першым піве лінейцы «Ветразь» мы замянілі класічныя інгрэдыенты — цэдру апельсіна і каляндру — на лімон і кардамон, а ў новым піве ў пару да лімонаў дадалі свежамолаты чорны перац. Ён прыўнёс духмяныя адценні, якія добра спалучаюцца з максімальна асвяжальным цытрусавым профілем. У выніку атрымаўся моцна карбанізаваны пшанічны эль з духмяным фруктова-перцавым араматам, насычаным соладавым смакам і лёгкай кіслінкай на фінішы.
Характарыстыкі піва
| Стыль | Wheat Beer |
|---|---|
| Серыя | Vietraź |
| Дата выпуска | 15.07.2020 |
| ABV | 6,3% |
| OG | 12° |
| Горыч | 15 IBU |
| Выпуск | Аднаразовы |
| Фасоўка | Разліўное |
Інгрэдыенты
| Солад | Pilsen, Flaked Wheat |
|---|---|
| Іншыя дадаткі | цытрына, перац |